wd wp Пошук:

Андрэй Кім Таэгон

Андрэй Кім Таэгон (21 жніўня 1821, Карэя — 16 верасня 1846, Сеул) — святар, каталіцкі святы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і хрысціянаў і пры хросце атрымаў імя Андрэй. Нягледзячы на жорсткі пераслед хрысціянскай веры, які лютаваў тады ў Карэі, Андрэй Кім захаваў ёй вернасць і ў 1845 годзе прыняў у Шанхаі (Кітай) святарскае пасвячэнне, стаўшы першым каталіцкім святаром карэйскага паходжання. Рызыкуючы жыццём, ён вярнуўся на радзіму, пасля чаго дапамог таксама іншым святарам прабрацца ў Карэю.

Праз год пасля пасвячэння, 16 верасня 1846 года, у Сеуле, Андрэй быў арыштаваны і забіты праз адсячэнне галавы.

У 1984 годзе Папа Ян Павел II кананізаваў 103 карэйскіх мучанікаў, якія аддалі жыццё за веру[4].

Зноскі

  1. 1 2 Saint Kim Dae-gon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Andreas Kim Tae-gŏn // GCatholic.org — 1997.
  3. Schäfer J. Andreas Kim Tae-gon // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  4. Святыя Андрэй Кім Таэгон, святар, і Павел Чон Хасан, паплечнікі, мучанікі
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1846 годзе
Катэгорыя·Святыя Карэі
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каталіцкія блаславёныя
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Абезгалоўленыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Сеуле
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XX стагоддзі