wd wp Пошук:

Андрэй Блажэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блажэвіч. Андрэй Блажэвіч, сапр.:Андрэй Вангін (30 лістапада 1895, Відзы — 18 мая 1977, Гнеў, Польшча) — беларускі акцёр. Вядучы акцёр трупы Галубка — Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра. Выступаў у характарных ролях.

Біяграфія

Арыштаваны ў 1937. Пасля Другой Сусветнай вайны выехаў у ПНР. Удзельнічаў у аматарскіх спектаклях на Памор’і.

З 1968 дажываў у доме састарэлых у Гдыні. Наведваў беларускі клуб у Гданьску пры Доўгім Таргу. Яго адведвалі Ірэна Мельнікаў і Анна Красько. Абедзве ўспамінаюць, як наракаў на адзіноту.

Пра яго згадваў Міхась Хмялеўскі на старонках «Нівы» ў 1970, публікуючы кароткую нататку пра галубкоўца А. Блажэвіча і яго здымак.

Увесну 1977 знік з дому састарэлых Гдыні. Толькі праз 25 год высветлілася, з прычыны пагаршэння здароўя яго перавезлі ў Гнеў — у адпаведны дом. Там пасля 19 дзён памёр. Пахаваны ў Гневе на каталіцкіх могілках, у той частцы, дзе хавалі жыхароў дому састарэлых.

Дзякуючы гданьскім беларусам магіла без помніка была адшукана. Дзякуючы складкам (да якіх далучыўся і Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Міхал Аляксейчык) быў усталяваны помнік, які з граніту вельмі хутка выканаў мясцовы каменячос Рышард Адамчык[1].

Помнік адкрылі бурмістр Гнева Багдан Бадзёнг, дырэктар Дому для састарэлых Мечыслаў Матысяк і гданьская беларуска Анна Іванюк.

Тэрэса Эльманоўская знайшла ў доме састарэлых і дакументальны архіў Вангіна.

Зноскі

  1. Лена Глагоўская. Памінальны май Архівавана 6 красавіка 2009. // Ніва № 28 (2461) 13 ліпеня 2003

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Тчэўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Відзах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Консулы Беларусі ў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада