wd wp Пошук:

Андрэй Анатолевіч Рыбакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбакоў. Андрэй Анатолевіч Рыбакоў (4 сакавіка 1982 у Магілёве) — беларускі цяжкаатлет.

Біяграфія

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах Рыбакоў атрымаў срэбны медаль у мужчынскай вагавай катэгорыі да 85 кг. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне ён зноў атрымаў срэбны медаль у той жа катэгорыі. Але паўторнае даследаванне яго допінг-пробы выявіла забароненыя рэчывы: дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і станазалол. 26 кастрычніка 2016 Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб пазбаўленні яго (сярод дзевяці спартсменаў) медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу.

Чэмпіён Беларусі 2012 года ў катэгорыі да 94 кг. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі да 85 кг, дзе не паказаў значных вынікаў [1].

Рыбакову належаць сусветныя рэкорды ў катэгорыі да 85 кг: у рыўку — 187 кг (ЧС, Чыянгмай, 2007) і па суме рыўка і штуршку — 394 кг (АГ, Пекін, 2008)[2]. Рэкорд па суме перасягнуты іранцам Кіянушам Растамі ў 2016 г.

Зноскі

  1. Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
  2. Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі Сусветныя рэкорды(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Чэмпіёны Беларусі па цяжкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Цяжкаатлеты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года