wd wp Пошук:

Андрэй Іванавіч Кім

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кім.

Андрэй Іванавіч Кім (нар. 26 лютага 1986) — грамадскі актывіст, лідар маладзёжнага руху, былы палітзняволены. Актывіст беларускай незарэгістраванай маладзёжнай арганізацыі «Ініцыятыва» (2008). Пасля ўдзелу ў акцыі прадпрымальнікаў (10 студзеня 2008), быў 22 красавіка 2008 г. асуджаны на 1,5 гады калоніі.

Біяграфія

Андрэй Кім нарадзіўся 26 лютага 1986 г. у Мінску. Вучыўся ў Мінскай нацыянальнай гімназіі № 4, затым паступіў у Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Быў некаторы час студэнтам на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта[1].

У 2015 годзе 28-гадовы Кім ажаніўся з 22-гадовай Надзеяй Рындзевіч. Абодва — евангельскія хрысціяне[2].

Грамадская дзейнасць

Андрэй Кім тройчы асуджаны паводле Адміністрацыйнага кодэксу.

Першы раз — у час ўдзелу ў выбарчай кампаніі Аляксандра Казуліна ў 2006 г. (атрымаў 12 сутак арышту).

Другі раз — у 2007 г. пасля святкавання «Хэлаўіну» (7 сутак арышту).

Трэці раз — 21 студзеня 2008 г. пасля мітынгу прадпрымальнікаў (10 сутак арышту і штраф памерам 1 млн 50 тыс. рублёў)[1].

Пасля заканчэння тэрміну трэцяга арышту, 31студзеня 2008 г., замест выхаду на волю, ён быў прызнаны падазраваным ва ўчыненні крымінальнага злачынства і змешчаны ў СІЗА[3].

22 красавіка 2008 г. суддзя Цэнтральнага райсуда Мінска Алена Ільіна прызнала Андрэя Кіма вінаватым па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўчынення гвалту ў адносінах да супрацоўніка праваахоўных органаў) і вынесла прысуд у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін паўтара года з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму[4].

Андрэй Кім адзіны, хто быў асуджаны да зняволення ў межах «Працэсу чатырнаццаці»[5]. Іншыя падсудныя па «справе чатырнаццаці» за ўдзел у дэманстрацыі атрымалі штрафы і 2 гады абмежавання волі без накіравання ў калоніі адкрытага тыпу.

У маі 2008 г. пераведзены ў бабруйскую калонію[4].

Вызвалены згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі 20 жніўня 2008 г[4].

Адзін з арганізатараў і ініцыятараў правядзення у Мінску «Баёў з падушкамі». Гэтыя мерапрыемствы прысвечаны ўгодкам бітвы пад Грунвальдам і бітвы пад Оршай. Першая «бітва» была 15 ліпеня 2009 года і прайшла без дазволу ўладаў, без затрыманняў.8 верасня адбылася другая «бітва» з санкцыі гарадскіх уладаў.

На мерапрыемства 15 ліпеня 2010 года гарадскія ўлады не далі дазвол — было затрымана 70 удзельнікаў падушкавага бою — па версіі міліцыі, і 200 — па словах саміх арганізатараў[6]. Сярод затрыманых — Андрэй Кім. 16 ліпеня 2010 Першамайскі райсуд Мінска прызнаў Андрэя вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і пакараў мінімальным штрафам у памеры 0,5 б.в., улічыўшы п. 6 арт. 6.5 КаАП[7]. Вераснёўскі бой з падушкамі 2010 г. быў забаронены і прайшоў з затрыманнямі[8].

У снежні 2010 г. Андрэй Кім удзельнік Плошчы. Таемна пакінуў Беларусь пасля акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года, калі ў яго дома і на працы маці пачаліся вобыскі. Хаваўся ў Расіі, Польшчы, Германіі, Літве і Украіне. Адзін з нямногіх, хто вярнуўся[4].

27 ліпеня 2010 г. Андрэй Кім затрыманы ў Мінску падчас мерапрыемства прысвечанага 20-годзю прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі. Пасля ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу, на праспекце Незалежнасці пачаліся затрыманні. Быў асуджаны суддзём Савецкага раёна Аксанай Рэлява да штрафу ў памеры 350 000 руб. па артыкулу 17.1 КаАП — «дробнае хуліганства»[9].

Кім з’яўляецца кіраўніком кампаніі «Кінаконг», якая агучвае вядомыя кінафільмы па-беларуску[10].

Арганізатар збору грошай і публікацыі ў 2016 годзе на беларускай мове кнігі «Хронікі Нарніі: Пляменнік Чараўніка»[11].

Зноскі

  1. 1 2 Адзін дзень палітвязьня
  2. Бывший политзаключенный Андрей Ким женился
  3. Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе.
  4. 1 2 3 4 Андрэй Кім
  5. «Працэс чатырнаццаці»: дзе цяпер яго ўдзельнікі?
  6. Бои подушками возвращаются в Минск
  7. Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2010 годзе
  8. подушками возвращаются в Минск
  9. Адміністратыўны перасьлед
  10. Андрэй Кім: Парнуху мы агучваць не будзем
  11. Вядомая журналістка амаль увесь заробак аддае на дабрачыннасць

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ