Андрыяш Друцкі-Сакалінскі (Андрэй; каля 1530 — пасля 1582) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Андрэя.
Пісар земскі аршанскі, уладальнік часткі Бешанковіч, праз шлюб з Раінай Корсак набыў маёнтак Сянно.