wd wp Пошук:

Андрыс Бэрзіньш

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бэрзіньш. Андрыс Бэрзіньш (лат.: Andris Bērziņš; 10 снежня 1944, Нітаўрэ, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзідэнт Латвіі8 ліпеня 2011 года). Прадпрымальнік. Мільянер.

Кар’ера ў савецкі перыяд

З 1970 года — інжынер, пасля — дырэктар прадпрыемства «Электрон». Быў членам КПСС.

З 1988 года — намеснік Міністра бытавых паслуг Латвійскай ССР. Узначальваў Савет народных дэпутатаў і выканкам Валміерскага раёна.

У 1990 годзе быў абраны ў Вярхоўны савет Латвіі, працаваў у фракцыі Народнага фронту Латвіі. 4 мая 1990 года галасаваў за аднаўленне незалежнасці.

Кар’ера ў незалежнай Латвіі

У 1993 годзе ўзначаліў фонд прыватызацыі пры Банку Латвіі.

У 1993—2004 гадах — прэзідэнт АТ Latvijas Unibanka.

Са снежня 2006 года па красавік 2009 года — старшыня савета Latvenergo.

У 2006—2010 гадах на грамадскіх пачатках працаваў прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты.

Працаваў дарадчыкам прэзідэнта Skandinaviska Enskilda Bank, AS Unibanka

Пасля сыходу на пенсію Бэрзіньш вярнуўся ў актыўную палітыку. У 2005 годзе ён стаў кандыдатам у дэпутаты думы Рыгі ад Саюза зялёных і сялян (СЗК).

З 2 лістапада 2010 года — дэпутат 10-га Сейма Латвіі і член фракцыі СЗК. З 4 лістапада 2010 года — сябра, а з 8 лістапада — старшыня камітэта па эканамічнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і рэгіянальнай палітыцы Сейма. З 4 лістапада 2010 года — член Камісіі па запытах Сейма. З 17 сакавіка 2011 года па 25 мая 2011 года — член Парламенцкай камісіі па расследаванні ў сувязі з меркаванай незаконнай дзейнасцю па паглынанні і рэструктурызацыі АТ Parex Bank.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023441098 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Andris Bērziņš // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Дэпутаты Дзясятага Сейма Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыжскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 4 ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Латвіі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Прызнання
Катэгорыя·Кавалеры ўзбекскага ордэна «За выдатныя заслугі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Банкіры Латвіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мільянеры
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Латвіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Прэзідэнты Латвіі