wd wp Пошук:

Андрус Дабулявічус

Андрус Дабулявічус (літ.: Andrius Dabulevičius); 19 ліпеня 1896, па іншых крыніцах 1898, маёнтак Паровея, цяпер Біржайскі раён, Літва — 20 чэрвеня 1938, Магадан, ГУЛАГ) — літоўскі паэт, публіцыст.

У час Першай сусветнай вайны служыў у царскім войску. У 19181919 на Радзіме. Вясной 1919 арыштаваны літоўскімі ўладамі за камуністычную дзейнасць. Уцёк з турмы і перабраўся ў Савецкую Расію. У 19221925 вучыўся ў Маскве ў Камуністычным ун-це нацыянальных меншасцей Захаду; у 19291932 у Акадэміі камуністычнага выхавання, потым у Інстытуце чырвонай прафесуры. З 1927 жыў і працаваў у Беларусі (Орша, Мінск). З 1935 член літоўскай секцыі СП БССР; кіраўнік літоўскай секцыі Белдзяржвыдавецтва.

Арыштаваны ў жн. 1935; неўзабаве вызвалены. У 1936 у Мінску на літоўскай мове апублікаваў зборнік паэзіі «Mano tėvynė» («Мая радзіма»). Паўторна арыштаваны 17.10.1936; прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Адпраўлены ў Магадан, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957.

Крыніца

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Біржайскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Паэты Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў Магадане