wd wp Пошук:

Анатоль Яфімавіч Тарас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарас.

Анатоль Яфімавіч Та́рас (нар. 24 мая 1944, прыгарад Гомеля; Псеўданімы: Дон Миллер, Жак Пино, Максим Петров) — беларускі выдавец і аўтар шэрагу кніг.

Біяграфія

Скончыў мінскую СШ № 31 (1961). У 1961—1963 гадах працаваў рабочым на мінскіх заводах, у 1963—1966 — служыў у Савецкай арміі. Скончыў філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта БДУ (1972), аспірантуру Акадэміі педагагічных навук СССР у Маскве (1979). Кандыдат педагагічных навук (1979).

Працаваў навуковым супрацоўнікам (1972—1981), старшым навуковым супрацоўнікам (1981—1989) НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1989—1991 гадах загадчык лабараторыі навукова-практычнага цэнтра «Сігнум». Працаваў рэдактарам у мінскіх выдавецтвах «Эридан» (1991—1994), «Красико-принт» (1994—1995), «МЕТ» (1995—1999). У 1999—2009 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Харвест». З лета 2009 году рэдактар гістарычнага альманаха «Деды».

Таксама мае ступень доктара навук у вобласці інфармацыйных тэхналогій (1998) і званне прафесара (1998) ад грамадскага аб’яднання[1] «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій», з 2000 году яго правадзейны член.

Рэдактар, укладальнік і аўтар каля 100 кніг, у т.л. «Войны Маскоўскай Русі з Вялікім Княствам Літоўскім і Рэччу Паспалітай у XIV—XVII ст.ст.» (2006), «Гісторыя імперскіх адносін: беларусы і рускія. 1772—1991» (2008), «Анатомія нянавісці: Руска-польскія канфлікты ў XVIII—XX стст.» (2009), «Грунвальд, 15 ліпеня 1410 года» (2010), «Навуковы антыкамунізм і антыфашызм» (2010), «Перадгісторыя беларусаў ад старажытнасці да XIII стагоддзя» (2010), «Касцёл у нашым жыцці: Да 100-годдзя Чырвонага касцёла» (2010), «Беларусь перад усім: Аб нацыянальнай беларускай ідэі» (2011), «1812 Трагедыя Беларусі» (2012).

Крытыка

У навуковым асяроддзі крытыкуецца як выдавец, што пры адсутнасці спецыяльнай адукацыі ажыццяўляе выданне кніг на разнастайную тэматыку ў залежнасці ад упадабанняў патэнцыйнай аўдыторыі. У прыватнасці, з акадэмічнага пункту гледжання гістарычныя творы аўтара, што прэтэндуюць на навуковую значнасць, маюць вялікі комплекс факталагічных і метадалагічных хібаў, тэндэнцыйных зацікаўленых выказванняў і адзначаюцца недапушчальнымі ў акадэмічнай навуцы катэгарычнымі выказваннямі; акрамя факталагічных хібаў адзначаецца адсутнасць спасылак на літаратуру, з якой аўтар запазычваў пэўныя высновы[2].

Пералік кніг А. Я. Тараса[3]

Серыя «Невядомая гісторыя»

Псіхалогія і педагогіка

Ваенна-марская тэматыка

Пытанні бяспекі, спецаперацыі і г.д.

Фізічная культура і адзінаборствы

Зноскі

  1. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 402 ад 19.06.2006 г. Рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2007 № 95, грамадскае аб’яднанне «Международная академия информационных технологий» («МАИТ») перайменавана ў Міжнароднае навуковае грамадскае аб’яднанне «МАИТ» (МНГА «МАИТ») з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання за № 01889, з захаваннем юрыдычнай асобы, членства, структуры, асноўных палажэнняў, мэт і задач аб’яднання «МАИТ».
  2. Краўцэвіч А. Анатоль Тарас і Парнас // Наша Ніва. — 2014.
  3. Пералік складзены ў 2010, цяпер няпоўны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Нарадзіліся ў Гомелі
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Рускамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў 1944 годзе
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Пісьменнікі Беларусі
Нарадзіліся 24 мая