wd wp Пошук:

Анатоль Уладзіміравіч Багдановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч.

Анатоль Уладзіміравіч Багдановічбеларускі вучоны ў галіне рэгіянальнай эканомікі, прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і рэгіёнаў, даследаванняў праблем устойлівага развіцця, кандыдат эканамічных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 лютага 1942 года ў вёсцы Сталяры Асіповіцкага раёна. У 1964 г. скончыў з адзнакай геаграфічны факультэт БДУ, у 1970 годзе — аспірантуру Савета па вывучэнні вытворчых сіл пры Дзяржплане СССР (г. Масква). Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эканамічныя праблемы развіцця малых і сярэдніх гарадоў Беларускай ССР».

У 1964—1981 гадах А. У. Багдановіч працаваў у вылічальным цэнтры, Навукова-даследчым інстытуце эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. У 1972—1973 гадах — старшы навуковы супрацоўнік у Мінскім філіяле Цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута па горадабудаўніцтву Дзяржграмадбуда СССР.

З 1981 года — загадчык сектарам, загадчык аддзелам, загадчык Аддзяленнем эканомікі і прагназавання развіцця рэгіёнаў, з 1995 года — намеснік, а з 1998 па 2011 гады — першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

З 2011 года працуе загадчыкам аддзела метадалогіі кіравання рэгіянальным развіццём НДЭІ Мінэканомікі РБ[1].

Навуковая дзейнасць

А. У. Багдановіч — удзельнік распрацоўкі Схем развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл Рэспублікі Беларусь (1965—1989 гады). Пры яго непасрэдным удзеле былі распрацаваны Метадычныя рэкамендацыі па складанні комплексных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця абласцей, адміністрацыйных раёнаў і гарадоў Беларускай ССР, а таксама праекты: Праграмы пераходу Беларускай ССР да рынкавай эканомікі, Праграмы структурнай перабудовы эканомікі Рэспублікі Беларусь, Асноўных напрамкаў сацыяльна эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гады, Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння, Канцэпцыі і Праграмы развіцця прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь на 1998—2015 гады, Канцэпцыі дзяржаўнай рэгіянальнай эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гады, Праграмы структурнай перабудовы і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года, Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гады, Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007—2010 гады. У цяперашні час ён з’яўляецца навуковым кіраўніком і адказным распрацоўшчыкам «Стратэгіі рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2025 года».

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфію «Гарады Беларусі. Кароткі эканамічны нарыс», 16 кніг, 4 брашуры, методыкі па распрацоўцы стратэгій, прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця. А. У. Багдановіч — адзін з аўтараў падручніка «Нацыянальная эканоміка Беларусі». Ён з’яўляецца членам савета па абароне кандыдацкіх дысертацый пры НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, членам рэдакцыйных калегій Беларускага эканамічнага часопіса і Эканамічнага бюлетэня НДЭІ.

За вялікі асабісты ўклад у распрацоўку дзяржаўных прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны А. У. Багдановіч узнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000, 2006), медалём «За працоўныя заслугі» (2010).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Белорусский экономический журнал. 2012. № 1. С. 143
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе