wd wp Пошук:

Анатоль Сцяпанавіч Бойка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бойка. Анатоль Сцяпанавіч Бойка (25 студзеня 1954, в. Комлеўшчына, Клецкі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 студзеня 1954 года ў в. Комлеўшчына Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».

Працаваў інжынерам-электрыкам, галоўным інжынерам, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Клецкага раёна Мінскай вобласці; старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Клецкага раёна; старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Кухчыцы» Клецкага раёна; старшынёй Клецкага раённага выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», шасцю юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў