wd wp Пошук:

Анатоль Сцяпанавіч Аксамітаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аксамітаў. Анатоль Сцяпанавіч Аксамі́таў (17 ліпеня 1926, Гомель — 5 лютага 2003) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1984).

Біяграфія

Скончыў БДУ ў 1951 годзе. У 1952—1991 у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, з 1994 у Фондзе фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Распрацоўваў пытанні беларускай і славянскай фразеалогіі («Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі», 1958; «Беларуская фразеалогія», 1978; «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», 1970, у сааўтарстве), этналінгвістыкі, фразеаграфіі і гісторыі беларускага мовазнаўства. Рэдактар і адзін са складальнікаў «Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я. Коласа» (1993), сааўтар «Беларуска-рускага слоўніка» (1962). Аўтар кнігі «3 думай славяніна» (1991, з Л. А. Малаш).

Сям’я

У шлюбе з беларускай фалькларысткай Леанілай Малаш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Лексікографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ