wd wp Пошук:

Анатоль Пятровіч Жалязоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жалязоўскі. Анатоль Пятровіч Жалязоўскі (нар. 5 лютага 1943 г., вёска Крапіўна, Аршанскі раён) — беларускі празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля вайны бацькі пераехалі ў Оршу. У 1962 паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. Служыў у Савецкай Арміі (1963-65 гг.). Працаваў трэнерам у аршанскай дзіцячай спартыўнай школе (1968 г.), загадчыкам аддзела Віцебскага абкама камсамола (з 1968 г.), інструктарам у апараце ЦК ЛКСМ Беларусі (з 1971 г.), Беларускім савеце па турызме (з 1974 г.), Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у Мінскім турбюро падарожжаў (з 1975 г.), начальнікам аддзела прапаганды і выхаваўчай работы Спорткамітэта БССР (з 1979 г.), дырэктарам Дома літаратара (з 1987 г.). З 1990 г. быў намеснікам старшыні СП Беларусі.

Творчасць

Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1973 г. Апавяданні, аповесці друкаваліся ў часопісе «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва». Асноўныя інтарэсы аўтара засяроджаны на раскрыцці маральна-этычных праблем жыцця сучасніка. Піша артыкулы, рэцэнзіі, дарожныя нататкі. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Пералом» (1981), «Горкі хлеб» (1985), аповесці «Іду на канфлікт» (часопіс «Маладосць», 1990).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе