wd wp Пошук:

Анатоль Майсеевіч Бардовіч

Анатоль Майсеевіч Бардовіч (3 студзеня 1928, в. Малыя Навасёлкі, Дзяржынскі раён Мінская акруга, БССР) — мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1958). Прафесар (1992). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).

Біяграфія

У 1935 г. сям’ю Бардовічаў выслалі як спецперасяленцаў у Комі АССР. У 1945 г. закончыў Сыктыўкарскае педвучылішча, у 1951 г. — Мінскі педінстытут імя А. М. Горкага, у 1956 г. — аспірантуру пры ім. З 1945 г. працаваў настаўнікам. У 1951—1953 гг. выкладчык рускай мовы і літаратуры, завуч Нясвіжскага педвучылішча. 3 1957 г. старшы выкладчык, дацэнт, у 1965—1974 гг. загадчык кафедры агульнай і рускай мовы, з 1974 г. намеснік дэкана, з 1978 г. дэкан філалагічнага факультэта, пасля яго раздзялення ў 1993 г. — дэкан факультэта рускай філалогіі, у 2001 г. саветнік рэктара па гуманітарных пытаннях, з 2002 г. прафесар кафедры сучаснай рускай мовы Мінскага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Аўтар падручнікаў па рускай мове для 6—7-х і 8—9-х класаў, вучэбных дапаможнікаў па рускай мове. У сааўтарстве выдаў «Марфемны слоўнік беларускай мовы», «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы», «Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы». Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў