wd wp Пошук:

Анатоль Васільевіч Прохараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прохараў. Анатоль Васільевіч Прохараў (нар. 21 ліпеня 1949, вёска Рудкаўшчына, Горацкі раён) — беларускі паэт, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і калгаснікаў. Скончыў у Рудкаўшчыне школу-васьмігодку.Потым ГПТВ №18 горада Маркс Саратаўскай вобласці. Атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы атрымаў у Горацкай СШ №1 (завочна). Служыў у Савецкай Арміі ў ракетных войсках. Пасля арміі працаваў будаўніком-электрыкам на будаўніцтве газаправода Таржок — Мінск — Івацэвічы. На працы атрымаў цяжкую траўму і быў надоўга прыкаваны да бальнічнага ложка ( год быў паралізованы і шесць месяцаў нічога не бачыў). Як успамінае паэт у гэта час яму вельмі дапамог народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Зараз на пенсіі па інваліднасці ( 2-я група) і жыве ў Оршы.

Літаратурная творчасць

Літаратурны дэбют адбыўся ў 1980 годзе і першы верш быў надрукаваны ў Горацкай раённай газеце «Ленінскі шлях». У 1983 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» выйшла першая кніжка паэта «Буркаток», а ў 1988 годзе, калі была адкрыта новая серыя «Дэбют», ён надрукаваў зборнік вершаў «Птушыны гарадок» (1988). Потым былі кнігі: «Чарадзейка» (1994), «Вясёлы карагод» (2005). Удзельнік 9 калектыўных зборнікаў і альманахаў. У розны час яго вершы ўключаліся ў падручнікі для малодшых класаў па беларускай мове. Яго вершы прыцягваюць да сябе ўвагу дарослых і маленькіх чытачоў, што кранаюць сваёй непасрэднасцю светаўспрымання, лёгкасцю і дакладнасцю рыфмаванага слова, удалым гумарам і пластыкай вобразаў.

Друкуецца ў рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ. Падборкі вершаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ўвайшлі ў абласныя літаратурныя альманахі «Дзвіна» — 2009 і 2017 гг., часопіс «Вожык» і інш. Сябра літаратурнага народнага аб’яднання «Роднае слова», што працуе пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі.

Прызнанне

Творы

Узнагароды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі