У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалова. Анастасія Яўгенаўна Сакалова (нар. 28 сакавіка 1996) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.
Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2011 года ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем. Срэбраная прызёрка ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 50 м батэрфляем[1].
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2013 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем[2].
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Бронзавая прызёрка ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем[3].