wd wp Пошук:

Анастасія Сяргееўна Мірончык-Іванова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірончык. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іванова. Анастасія Мірончык-Іванова (13 красавіка 1989, Слуцк) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў трайных скачках, скачках у даўжыню. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

На Чэмпіянаце Свету 2009 — 11-я, Чэмпіянаце Свету 2011 — 4-я, Чэмпіянаце Свету 2012 — 5-я, Чэмпіянаце Еўропы 2011 — 6-я.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі скачкі ў даўжыню [2].

На Чэмпіянаце свету 2016 года заняла 9 месца ў скачках у даўжыню з вынікам 6,56 м[3].

Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў скачках у даўжыню з вынікам 6,76 м[3].

У 2019 годзе Анастасія Мірончык-Іванова стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях у скачках у даўжыню. У фінальным этапе спаборніцтваў у Глазга спартсменка ў першай жа спробе ўстанавіла асабісты рэкорд — 6 м 93 см.[4]

Зноскі

  1. http://noc.by/ii-evropeyskie-igry/team/Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь.
  2. Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
  3. 1 2 Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
  4. zviazda.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Скакуны трайным Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Скакуны ў даўжыню Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку