Анакала́нг (індан.: Pulau Sumba) — комплекс мегалітычных помнікаў у цэнтральнай частцы вострава Сумба ў Інданезіі.
Мегалітычныя канструкцыі Акаланг раскіданы па ўсёй тэрыторыі аднайменнай даліны, населенай усходнімі сумба. Звычайна яны месцяцца каля вёсак і ўяўляюць сабою магільні правадыроў. Найбольш вядомы і найлепш даследаваны магільні каля вёскі Кампунг, дзе, згодна легендзе, пахавана князёўна.
Як выявілі вучоныя, найбольш старажытныя мегаліты маглі быць усталяваны ў канцы неаліта. Традыцыя іх узвядзення працягвалася да першай трэці XX ст.