wd wp Пошук:

Аміячная вада

Аміячная вада — 25%-ны водны раствор аміяку, шчыльнасць 900 кг/м³. Утвараецца пры кантакце коксавага газу з вадой, якая кандэнсуецца з прычыны ахаладжэння газу або спецыяльна ўпырскваецца з мэтай вымання аміяку. У абодвух выпадках амтрымліваецца слабая аміячная вада, дыстыляцыя якой з вадзяной парай і далейшая дэфлегмацыя і кандэнсацыя даюць канцэнтраваную аміячную ваду. Выкарыстоўваецца для атрымання солей амонію, якія выкарыстоўваюцца ў якасці азотных угнаенняў, у вытворчасці соды, фарбавальнікаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гідраксіды