.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Амінэ Какабавэ (швед. Amineh Kakabaveh; нар. 1970, Секез, Курдыстан) — шведскі палітык левага накірунку, дэпутат шведскага парламента.
Амінэ Какабавэ нарадзілася ў курдскай сям’і ў Іране, але пакінула радзіму ва ўзросце 19 гадоў і перабралася ў Швецыю. Какабавэ з’яўляецца магістрам сацыяльных навук Стакгольмскага ўніверсітэта.
У 2006 годзе шведскі часопіс «Focus» назваў Амінэ Какабавэ лаўрэатам намінацыі «Год Швецыі». Узнагароду ёй прысудзілі за смеласць у прыцягненні ўвагі і абмеркаванні пытанняў палітыкі інтэграцыі і за яе барацьбу за правы жанчын.
З 2008 года Амінэ Какабавэ стала дэпутатам шведскага парламента па выбарчай акрузе Стакгольма ад Левай партыі Швецыі — пасля сыходу з парламента Пернілы Цэтрэус, якая здала мандат з-за сіндрому хранічнай стомленасці. У 2017 годзе Амінэ Какабавэ была членам праўлення шведскай гуманістычнай арганізацыі «Humanisterna» — члена Міжнароднага гуманістычнага і этычнага саюза. У адным з інтэрв’ю ў 2017 годзе Какабавэ крытыкавала нашэнне рэлігійна-абумоўленых формаў адзення, такіх як фата, хіджаб, нікаб і бурка, лічачы гэта адной з форм прымусу.