wd wp Пошук:

Амр ібн аль-Ас

Амр ібн аль-Ас (عمرو بن العاص), або Амру (каля 573 або 583 — 6 студзеня 664) — арабскі военачальнік, дыпламат і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Першапачаткова адзін з непрымірымых ворагаў Мухамеда і яго вучэння, але затым адзін з самых дбайных яго паслядоўнікаў.

Імя яго, як заваёўніка, непарыўна звязана з гісторыяй першых часоў ісламу. Пры Халіфе Абу Бакры Амр ібн аль-Ас заваяваў Сірыю, а пры халіфе Умары Егіпет, пасля чаго мусульманамі пад яго камандаваннем былі захопленыя памежныя правінцыі да самага Трыпаліса.

Ва ўсіх заваяваных краінах ён арганізаваў дзяржаўную ўладу, прывёў у парадак ўрадавыя ўстановы і тым нямала садзейнічаў прымірэнню заваяваных народаў з ісламам. Пасля забойства халіфа Усмана ён прыняў бок Муавія I. Калі ж Муавія быў абвешчаны халіфам, ён зрабіў Амра сваім намеснікам у Егіпце, дзе той і заставаўся да самай сваёй смерці.

Амр ібн аль-Ас памёр у 664 годзе ў Фустаце.

Зноскі

  1. Али-заде А. Исламский энциклопедический словарь — М.: Ансар, 2007. — ISBN 978-5-98443-025-8
  2. Амру // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 673.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Прынялі іслам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мекке
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Военачальнікі Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 577 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Егіпце
Катэгорыя·Военачальнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 664 годзе