wd wp Пошук:

Аметыставы пітон

Аметыставы пітон[2] (Morelia amethistina) — самая буйная змяя Аўстраліі.

Арэал

Жыве ў мангравых лясах і хмызняках Інданезіі, Папуа — Новай Гвінеі, Аўстраліі і Філіпін. Дробныя асобіны вядуць дрэвавы лад жыцця, а буйныя жывуць у асноўным на зямлі.

Апісанне

Цела змеі стройнае, з буйнымі шчыткамі на галаве. Звычайна карычневага або жаўтлява-карычневага колеру з няправільнай формы цёмнымі вуглаватымі плямамі на спіне. Даўжыня да 8,5 м, але звычайна да 5 м.

Зноскі

  1. McDiarmid RW, Campbell JA, Touré T. 1999. Snake Species of the World: A Taxonomic and Geographic Reference, vol. 1. Herpetologists’ League. 511 pp. ISBN 1-893777-00-6 (series). ISBN 1-893777-01-4 (volume)
  2. Напісанне Аметыставы пітон у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.390
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Паўзуны Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пітоны