wd wp Пошук:

Амасіс II

Амасіс II (або Яхмас II) (старажытнаегіпецкі – «Народжаны месяцам») – егіпецкі фараон 569525 гг. да н.э., 5-ы цар XXVI дынастыі. Паводле традыцыі, Яхмас II паходзіў з простага люду, даслужыўся да пасады начальніка атрада лівійскіх ваяроў. Калі ў войску і ў краіне ўспыхнула паўстанне, ён атрымаў загад задушыць яго. Аднак Яхмас II далучыўся да паўстанцаў, якія абвясцілі яго фараонам, звергнуўшы фараона Апрыя (569 г.). Ухіліўшы супярэчнасці паміж лівійскімі і грэцкімі наёмнікамі, Яхмас II у сваей знешняй палітыцы абапіраўся на саюз з грэцкімі дзяржавамі (Афінамі, Спартай, Самасам) і Лідыяй, імкнучыся ахаваць Егіпет ад агрэсіі Персіі. Пры ім быў перагледжаны зямельны кадастр для палягчэння падатковага прыгнёту, заваяваны в. Кіпр.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Фараоны паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 526 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Афрыкі VI стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VII стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Фараоны дваццаць шостай дынастыі