wd wp Пошук:

Алінда

Аліндамуніцыпалітэт у Бразіліі, уваходзіць у штат Пернамбуку, гістарычная частка якога уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Алінда была заснавана партугальцамі ў 1537 г. Сёння гэта адзін з каланіяльных гарадоў Бразіліі, якія добра захаваліся.

Горад быў пабудаваны як цэнтр вытворчасці трысняговага цукру і сталіца правінцыі, праз сто гадоў быў разрабаваны галандцамі, і зараз бачна ў асноўным толькі пабудова 18 ст.

Францысканскі манастыр 16 ст., самая старая кармеліцкая царква Бразіліі, яшчэ 20 іншых барочных цэркваў і мноства капліц, палац Леманжа, другі ў краіне батанічны сад, дамы пастэльных расфарбовак, гарбатыя вулачкі – усё гэта гістарычны цэнтр Алінды, дзе забаронены праезд аўтамабіляў.

Горад, размешчаны высока на пагорку, на якім растуць какосавыя пальмы, маляўнічы па каларыце і сілуэце. Карнавал у Аліндзе лічыцца адным з лепшых у краіне.

Літаратура

  1. Population estimates for July 1st, 2015 Праверана 4 чэрвеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бразілія
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1535 годзе
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Сусветная спадчына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных