wd wp Пошук:

Аліна Генадзеўна Талай

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талай. Аліна Генадзеўна Талай (нар. 14 мая 1989, Орша) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бар’ерным бегу на 60 метраў, 100 метраў з бар’ерамі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Дасягненні

Чэмпіёнка Еўропы 2011 сярод моладзі, бронзавы прызёр Чэмпіянату свету ў памяшканнях 2012, чэмпіёнка Еўропы 2012. Чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях 2015.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года і Алімпійскіх гульняў 2016 года ў катэгорыі 100 м (бар’еры).

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года па лёгкай атлетыцы на дыстанцыі 100 м метраў з бар’ерамі.

Рэкардсменка Беларусі ў бегу на 100 м з бар’ерамі — 12,41 сек. (2018), у бегу на 60 м з бар’ерамі — 7,85 сек. (2015).

Срэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы 2016 года ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 12.68 сек[1].

На Чэмпіянаце свету 2016 года заняла 6 месца ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі з вынікам 7.96 сек[1].

Зноскі

  1. 1 2 Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Бегуны з бар’ерамі Беларусі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая