wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Краўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўчанка. Аляксей Мікалаевіч Краўчанка (нар. 22 ліпеня 1957, г. Віцебск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Прафесійнай адукацыі не мае. Член Беларускага саюза мастакоў (2002). Жыве ў Віцебску.

Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Цэнтральнае месца ў творчасці займаюць пейзаж, асацыятыўная абстрактная кампазіцыя.

Сярод работ: «Вясновая навіна» (1998), «Півоні» (1999), «Восеньскі краявід з залатой ракой» (2001), «Абуджэнне» (2002), «Краявід-сон» (2003), «Той, хто пралятае міма залатой планеты» (2004), «Траянскі конь» (2005), «Вялікая птушка з птушанятамі» (2005) «Лялечка» (2005), «Вясна» (2008), «Пыл Млечнага Шляху» (2008), «Заапарк» (2008), «Апельсінавы гай» (2009), «Залатое цяля» (2009), «Святланосная рака» (2009), «Цмок, які крочыць» (2009) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе