wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Загідулін

Аляксей Мікалаевіч Загідулін — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2005), дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гродне ў 1978 г. У 2001 г. скончыў факультэт гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Стажыраваўся ў Люблінскім універсітэце (Польшча). У 2005 г. абараніў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдацкую дысертацыю па тэме «Нацыянальная і канфесіянальная палітыка польскіх улад у адносінах да беларусаў у Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)», навуковы кіраўнік — прафесар Іван Крэнь. Працуе дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, у 2009—2014 гг. намеснік дэкана факультэта па навуковай рабоце. Выкладае наступныя курсы: «Гісторыя Беларусі», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый», «Гісторыя культуры Беларусі», спецкурсы «Этнаканфесійная палітыка польскіх улад у Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)», «Гісторыя Заходняга рэгіёна Беларусі». Навуковыя інтарэсы: нацыянальныя і канфесіянальныя адносіны ў Беларусі ў першай палове ХХ ст., гісторыя беларускай культуры, заходнебеларускай архітэктуры.

Бібліяграфія

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Нарадзіліся 9 снежня
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гісторыкі Беларусі
Нарадзіліся ў 1978 годзе
Асобы
Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся ў Гродне
Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў