wd wp Пошук:

Аляксей Леанідавіч Радзюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзюк. Аляксей Леанідавіч Радзюк (нар. у 1986 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў ў 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2009 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009-2012 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2010-2011 гадах стажыраваўся ў Польшчы.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў у 2014 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Беларускія кааператывы ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)». Навуковы кіраўнік - Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч.

З 2012 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, займаў пасаду намесніка дэкана юрыдычнага факультэта і адначасова дацэнта кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2022 года займае пасаду дэкана гуманітарнага факультэта ПДУ.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, гісторыі беларускага нацыянальна руху ў Заходняй Беларусі, гісторыі дзейнасці беларускіх палітычных партый і арганізацый у гэтым рэгіёне, гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краю, у прыватнасці гісторыі кааператыўнага руху ў Заходняй Беларусі і ўдзелу ў ім беларусаў, асобным патынням краязнаўства, лакальнай і вуснай гісторыі і інш.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэканы гуманітарнага факультэта ПДУ