У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лічко. Аляксей Дзмітрыевіч Лічко (нар. 9 снежня 1998) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.
Пераможца Спартакіяды Беларусі сярод ДЮСШ 2013 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем[1].
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем[2].
Пераможца Першынства Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем[3].
Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем[4].