wd wp Пошук:

Аляксей Анатольевіч Мельнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнікаў. Аляксей Анатольевіч Мельнікаў (9 лістапада 1962, Гомель — 13 жніўня 1995) — беларускі літаратуразнавец.

Біяграфія

Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут (1983). У 1983—1985 служыў у войску. Кандыдат філалагічных навук (1990). Навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі1989).

Навуковая дзейнасць

Даследаваў стараж. славянскую літаратуру, пісьмовую спадчыну беларускага народа, духоўную культуру усходніх славян эпохі Сярэднявечча. Вывучаў беларускую агіяграфію, у т.л. жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш., сваёй працай значна паспрыяў першаму поўнаму выданню твораў Кірыла Тураўскага.

Першая публікацыя: арт. «Станаўленне напрамку барока ў беларускай літаратуры» (зб. «Беларуская літаратура. Вып. 11», 1983). Канд. дысертацыя: гістарычна-тэксталагічная праца «Літаратурная гісторыя агіяграфічных паданняў пра Еўфрасінню Полацкую» (абар. у 1990).

Аўтар кніг «Путь непечален: исторические свидетельства о святости Белой Руси» (1992), «Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд» (1997), «Преподобная Евфросиния Полоцкая» (1997). Укладальнік «Кніга жыцій і хаджэнняў» (1994).

Аўтар курсу лекцый па гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, чытанага ў Беларускім педуніверсітэце на факультэце беларускай філалогіі і культуры (1993—1994). Аўтар разгорнутай рэцэнзіі на «Беларускі праваслаўны каляндар» (1994), у якой закранута праблема адэкватнай перадачы багаслоўскіх тэрмінаў і паняццяў сродкамі беларускай літаратурнай мовы.

Пераклаў на бел. мову ўсе вядомыя помнікі беларускай агіяграфіі Сярэднявечча, малітвы Кірыла Тураўскага і шэраг іншых яго твораў. Часткова пераклаў на беларускую мову Псалтыр і Новы Запавет.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (14):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Памерлі ў 1995 годзе
Нарадзіліся ў 1962 годзе
Кандыдаты філалагічных навук
Памерлі ў Мінску
Нарадзіліся 9 лістапада
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Асобы
Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Нарадзіліся ў Гомелі
Літаратуразнаўцы Беларусі
Памерлі 13 жніўня