wd wp Пошук:

Аляксей Анатолевіч Сарокін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарокін. Аляксей Анатолевіч Сарокін (нар. 20 жніўня 1964, г. Кіеў, Украіна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (выкладчыкі В. В. Чапелік[ru], А. Я. Хорхат[ru], А. Я. Касенка[ru]. Працуе ў інстытуце «Гомельпраект» з 1993 года.

Член Саюза архітэктараў з 1997 года.

Творчасць

Асноўныя працы: праваслаўны храм у г.п. Касцюкоўка (19941998; сааўтар Р. К. Ціхаў); Цэнтр нетрадыцыйных метадаў лячэння па вул. Кожара 5-7 у г. Гомелі (1994; сааўтар Р. К. Ціхаў); рэстаўрацыя і аднаўленне помніка архітэктуры пачатку XX стагоддзя Свята-Мікольскай царквы і пашырэнне мужчынскага манастыра ў г. Гомелі (20012008; сааўтар У. В. Свідуновіч); Храм Уваскрэсення Хрыстова (1997); аднакупальны храм з прыбудаванай званіцай (2004); храм у н.п. Цагельня Гомельскага раёна (20082009).

Узнагароды

Пераможца рэспубліканскага конкурсу «За дасягненні ў будаўнічай галіне» (2007).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Члены Беларускага саюза архітэктараў
Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Архітэктары Беларусі
Асобы
Архітэктары XX стагоддзя
Архітэктары XXI стагоддзя
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Архітэктары паводле алфавіта
Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Архітэктары Гомеля
Нарадзіліся ў 1964 годзе
Нарадзіліся ў Кіеве
Нарадзіліся 20 жніўня
Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў