wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Барычэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барычэўскі. Аляксей Іванавіч Барычэ́ўскі (2 сакавіка 1914, г. Вялікі Усцюг, Расія — 4 сакавіка 1987) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).

Біяграфія

Скончыў у 1932 годзе тэатральную студыю ў Архангельску. Працаваў у тэатрах Вялікага Усцюга, Калініна, Ціраспаля і інш. У 1950—1984 гадах у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

Творчасць

Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вызначаліся арганічнасцю і жыццёвай праўдай. Сярод лепшых роляў беларускага рэпертуару: Снапок («Калі зацвітаюць сады» В. Палескага), Швагераў («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Вартаўнік Варэніч («Трывога» А. Петрашкевіча), Першы кліент («Мілы чалавек» К. Крапівы). Паспяхова выступаў у п’есах А. Астроўскага і М. Горкага.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Усцюгу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе