Аляксандр Якаўлевіч Гаўрыленак (26 студзеня 1965, Мінск, БССР) — беларускі хакеіст, брамнік.
Выхаванец мінскай хакейнай школы «Юнацтва». Першы трэнер: Генадзь Іванавіч Бандурын.
За нацыянальную зборную Беларусі выступаў з 1992 па 1999 год. Правёў 17 матчаў, прапусціў 39 шайбаў.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].