wd wp Пошук:

Аляксандр Якаўлевіч Быхоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быхоўскі. Аляксандр Якаўлевіч Быхоўскі (1888, Магілёў — 1978, Масква) — жывапісец, графік, мастак тэатра і кіно, педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Магілёве. З 1901 года вучыўся жывапісу ў іканапісца Гарбунова. У 1910—1912 гадах вучыўся ў Школе Таварыства заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу пад кіраўніцтвам Мікалая Рэрыха. З 1913 года ўдзельнічаў у выстаўках.

У 1919 годзе быў загадчыкам плакатнай майстэрні ў Гомелі, выкладаў у ізастудыі імя М. А. Урубеля. З 1922 года ў Маскве. Удзельнічаў у выстаўках ОБІС, «Таварыства мастакоў маскоўскай школы», «Сусветная графіка» (Лейпцыг, 1927). У 1920-х гадах стварыў цыкл «Палітычны плакат». У 1929—1931 гадах выкладаў на тэатральным аддзяленні курсаў прыкладнога мастацтва імя Н. К. Крупскай.

У 1942—1945 гадах афармляў спектаклі ў Омскім лялечным тэатры. З канца 1940-х гадоў працаваў як скульптар. У 1951 годзе ўступіў у МАССМ. Памёр у Маскве 19 ліпеня 1978 года[1].

Зноскі

  1. http://bozaboza.narod.ru/bihovskaya.htm

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 19 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі-плакатысты
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Мастакі рускага авангарда
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве