wd wp Пошук:

Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бранавіцкі. Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі (29 сакавіка 1914, в. Танежыцы, Слуцкі раён — 24 ліпеня 1975) — беларускі савецкі вучоны ў галіне патафізіялогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1948). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і[2]. Скончыў 2-і Ленінградскі медыцынскі інстытут у 1936.

Пасля абароны дысертацыі А. Ю. Бранавіцкі ў 1941-44 загадваў кафедрай патафізіялогіі ў Іркуцкім медыцынскім(руск.) бел.[2]. У 1944-50 у Інстытуце агульнай і эксперыментальнай паталогіі Маскоўскага стаматалагічнага інстытута(руск.) бел.[2]. З 1950 дырэктар Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, у 1953-59 загадчык аддзела ўзроставай фізіялогіі Інстытута аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1958-63 загадчык кафедры патафізіялогіі, прарэктар па навуковай рабоце Мінскага медыцынскага інстытута[1][3].

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па праблемах рэактыўнасці арганізму(руск.) бел., шоку, следавых рэакцый у паталогіі, ролі нервовай рэцэпцыі ў паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны. Займаўся даследаваннямі дваістай, унутрана супярэчлівай прыроды хваробы, прыроды злаякасных новаўтварэнняў[1].

Навуковыя працы

Аўтар больш за 40 навуковых прац[3].

Асноўныя працы[3]:

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Броновицкий Александр Юлианович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 83. — 737 с.
  2. 1 2 3 АЛЕКСАНДР ЮЛИАНОВИЧ БРОНОВИЦКИЙ (руск.)
  3. 1 2 3 4 Член-корреспондент БРОНОВИЦКИЙ Александр Юлианович (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі імя І. І. Мечнікава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі МДМСУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Танежыцах
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў