wd wp Пошук:

Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бенкендорф.

Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф (23 чэрвеня (4 ліпеня) 1782, Рэвель, Расійская імперыя — 23 верасня (5 кастрычніка) 1844, Пецярбург) — граф (1832), расійскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, генерал-ад’ютант (1819), генерал ад кавалерыі (1829), член Дзяржаўнага савета (1830).

Біяграфія

Паходзіў з ліфляндскага дваранскага роду, бацька генерал ад інфантэрыі, рыжскі вайсковы губернатар Х. І. Бенкендорф, маці народжаная баранэса Ю. Шылінг фон Канштат, блізкая сяброўка дзяцінства імператрыцы Марыі Фёдараўны.

У 1798 паступіў на службу ўнтэр-афіцэрам у Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк, неўзабаве быў узведзены ў прапаршчыкі і прызначаны флігель-ад’ютантам. Баявую кар’еру пачаў на Каўказе ў 1803, затым з поспехам удзельнічаў у напалеонаўскіх войнах і ў баявых дзеяннях з туркамі. У 1807 узведзены ў палкоўнікі. Падчас Айчыннай вайны 1812 знаходзіўся ў першым партызанскім атрадзе генерала Ф. Ф. Вінцінгеродэ і за поспехі атрымаў чын генерал-маёра. Пасля пакідання французамі Масквы стаў першым камендантам вызваленага горада.

Камандуючы кавалерыйскім атрадам, вызначыўся ў кампаніях 18131814. У 1819 быў узведзены ў генерал-ад’ютанты і прызначаны начальнікам штаба гвардзейскага корпуса. Актыўны ўдзельнік задушэння паўстання дзекабрыстаў. C 1826 атрымаў прызначэнне ў Сенат і займаў пост шэфа корпуса жандараў і начальніка Трэцяга аддзялення ўласнай Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыі.

За гады службы, быў адначасова і камандуючым Галоўнай кватэры, стаў блізкай і даверанай асобай Мікалая I, быў спадарожнікам у яго падарожжах. Суправаджаў імператара ў яго паездцы на тэатр ваенных дзеянняў супраць туркаў ў 1828—1829 і быў вылучаны ў генералы ад кавалерыі. У 1832 узведзены ў графскую годнасць. У кола яго службовых абавязкаў уваходзіла ўскладзеная на яго імператарам цэнзура сачыненняў А. C. Пушкіна.

Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Пецярбургу.

Зноскі

  1. Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. — Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 251, кат.№ 7968. — 360 с.
  2. 1 2 Бенкендорфъ // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 695–697.
  3. Бенкендорф, Александр Христофорович // Барыкова — Бессалько — 1927. — Т. 5. — С. 550–551.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (48):
Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Нарадзіліся ў 1782 годзе
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829
Кавалеры ордэна Чырвонага арла 1-й ступені
Нарадзіліся 17 жніўня
Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Мемуарысты Расійскай імперыі
Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Памерлі 5 кастрычніка
Нарадзіліся ў 1783 годзе
Памерлі ў 1844 годзе
Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
Генералы ад кавалерыі (Расійская імперыя)
Шэфы корпуса жандараў
Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Ваенная галерэя
Род Бенкендорфаў
Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1806—1812
Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Кавалеры ордэна Мяча
Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Военачальнікі Расійскай імперыі
Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
Галоўныя начальнікі Трэцяга аддзялення
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Пахаваныя ў Эстоніі
Кавалеры ордэна Белага арла (Царства Польскае)
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Асобы
Кавалеры ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Расія)
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Кавалеры ордэна Чорнага арла
Партызаны 1812 года
Генерал-ад’ютанты (Расійская імперыя)
Нарадзіліся ў Таліне