wd wp Пошук:

Аляксандр Рыгоравіч Булыгін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булыгін. Аляксандр Рыгоравіч Булыгін (руск.: Алекса́ндр Григо́рьевич Булы́гин; 1851 — 5 верасня 1919) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (20 студзеня-17 кастрычніка 1905).

На пасту міністра ўнутраных спраў быў пераемнікам Пятра Дзмітрыевіча Святаполк-Мірскага.

Біяграфія

З дваран, праваслаўны. Меў 3340 дзесяцін зямлі ў Разанскай і Саратаўскай губернях, дом у Маскве. У 1871 годзе скончыў Імператарскае вучылішча правазнаўства і служыў спачатку па ведамстве міністэрства юстыцыі, следчым у Кіеўскай губерні. У 1873 годзе прызначаны чыноўнікам асаблівых даручэнняў пры Саратаўскім губернатары. У 1879 годзе прызначаны інспектарам Галоўнага турэмнага ўпраўлення. У 1881 годзе абраны зарайскім павятовым правадыром дваранства ў Разанскай губерні. 1888 па 1889 год быў Тамбоўскім віцэ-губернатарам. У 1889 годзе — калужскі губернатар. У 1893 годзе — маскоўскі губернатар. У 1896 годзе — гофмайстар.

Сапраўдны стацкі саветнік, адзін з старшын Пецярбургскага англійскага клуба. Неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г., 13 сакавіка таго ж года, перанёс апаплексічны ўдар і адышоў ад палітычнай дзейнасці, з’ехаў у свой маёнтак у Разанскай губерні.

У 1919 годзе быў арыштаваны ГубЧК і расстраляны па яе прысуду «за рэакцыйную палітыку ў 1905».

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Разанскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Вучылішча правазнаўства
Катэгорыя·Памерлі ў Разані