wd wp Пошук:

Аляксандр Раманоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманоўскі. Аляксандр Раманоўскі (1915, Віцебск — 12 лістапада 1955) — беларускі і аўстралійскі мастак.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў школу-дзесяцігодку (1932) і Віцебскі мастацкі тэхнікум (1938). Працаваў мастаком у тэатры і рэдакцыях газет. У 1940 прызваны ў Чырвоную Армію, з 1941 быў у нямецкім палоне. Пасля II сусветнай вайны эмігрыраваў у Аўстралію.

Найбольш плённа працаваў у жанрах палітычнай карыкатуры, скетча, плаката. Яго малюнкі друкаваліся ў беларускай і расійскай эмігранцкай перыёдыцы. Яго творы экспанаваліся на мастацкіх выстаўках у Аўстраліі. У 1955 у г. Сідней выдадзены альбом яго скетчаў.

Быў членам Аўстралійскага мастацкага таварыства і Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, якому завяшчаў некалькі сваіх малюнкаў.

Трагічна загінуў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 12 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Мастакі Аўстраліі
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі