wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Крот

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крот. Аляксандр Міхайлавіч Крот (нар. 5 верасня 1960, в. Гальшаны Ашмянскага раёна) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1997).

Біяграфія

Скончыў Гальшанскую СШ (1977, залаты медаль), факультэт радыёфізікі і электронікі БДУ (1982). З 1982 года ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1993 года — загадчык лабараторыі мадэліравання самаарганізавальных сістэм інстытута. Прафесар кафедры БДУ і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). З 2008 года па 2016 год — прафесар кафедры матэматычнай фізікі БДУ.

Падрыхтаваў 8 кандыдатаў (тэхнічных навук, и фізіка-матэматычных) навук. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў, магістраў, дыпломнымі работамі студэнтаў. Лаўрэат прэмій Мінскага абласнога праўлення Саюза навуковых і інжынерных таварыстваў СССР у галіне навукі і тэхнікі (1987), камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1990). Аўтар 280 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Кібернетыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гальшанах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ