wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Шынкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шынкевіч. Аляксандр Мікалаевіч Шынкевіч (8 красавіка 1956, Орша) — беларускі краязнавец.

Біяграфія

Працуе мантажнікам радыёапаратуры, рэгуліроўшчыкам радыёэлектроннай апаратуры на заводзе «Чырвоны Кастрычнік» у г. Барані. 3 юнацкіх гадоў захапіўся фатаграфіяй, здымаў памятныя мясціны Аршаншчыны. Свядома займацца краязнаўчымі пошукамі пачаў з 1980-х гадоў. Падрыхтаваў рукапіс «Остатки древних поселений на Оршанщине» (1984, не выдадзены).

Комплексна даследуе Аршаншчыну. Аддае перавагу вывучэнню помнікаў гісторыі, культуры і прыроды. На працягу 30 гадоў праводзіць пошук, вывучэнне, картаграфаванне, фотафіксаванне, складанне апісанняў аб’ектаў мінуўшчыны. Склаў карты помнікаў даўніны Оршы і ваколіц. У апошні час актыўна вывучае культавыя камяні і палеанталогію Аршаншчыны. Сабраў палеанталагічную калекцыю (каля 1000 адзінак), калекцыі замалёвак і здымкаў культавых камянёў, каменных крыжоў і надмагільных збудаванняў. Асабіста выявіў шэраг гарадзішчаў, паселішчаў, курганоў, каменных крыжоў.

Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Аршанскага клуба гісторыі і старажытнасцяў «Повязь». Адзін з арганізатараў правядзення фотавыстаў, прысвечаных помнікам гісторыі і культуры Оршы.

Аўтар кнігі «Аршанская даўніна» (1992). Напісаў некалькі артыкулаў, прысвечаных Аршаншчыне для энцыклапедый. Падрыхтаваў : буклет пра Аршанскі Куцеінскі манастыр (1988), брашуры «Аршаншчына старажытная» (1991), «Куцеінская лаўра. Старонкі гісторыі» (1992), «Орша: погляд у мінулае» (1992), «Аршаншчына ў адлюстраваннях» (1994) і інш.

Прымаў удзел у стварэнні кнігі «Памяць» Оршы і Аршанскага раёна. У электроннай форме падрыхтаваў працу «Оршанщина: природа и старина».

Збірае фальклорную спадчыну рэгіёна. Актыўна супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі Оршы і Барані.

Узнашароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе