У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сабаленка. Аляксандр Мікалаевіч Сабаленка (нар. 28 сакавіка 1993) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.
Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2009 года на дыстанцыі 100 м на спіне[1].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыях 50 м і 100 м на спіне[2].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 50 м і 100 м на спіне. Срэбраны прызёр у камбінаванай эстафеце 4 × 50 м, бронзавы прызёр у эстафеце 4 × 50 м вольным стылем[3].
Пераможца Кубка Беларусі 2013 года на дыстанцыі 100 м на спіне[4].