Аляксандр Мікалаевіч Дзеравяшка — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу[1].
З 17 кастрычніка 1995 года быў намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта[2]; адстаўлены 24 кастрычніка 2000 года, адначасова прызначаны быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі[3]. З пасады пасла адстаўлены быў 18 красавіка 2008 года [4].