wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Аляксандраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксандраў. Аляксандр Мікалаевіч Аляксандраў (нар.17 жніўня 1960, Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

У 1977 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1981 годзе — Свярдлоўскай вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча, у 1995 годзе — ваенны ўніверсітэт Расійскай Федэрацыі. У 1989—1991 гадах праходзіў навучанне ў ваеннай акадэміі Рэвалюцыйных Узброеных Сіл Рэспублікі Куба.

У 1981—1997 гадах — служба на розных афіцэрскіх пасадах у войсках Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У 1997—2013 гадах — служба на розных афіцэрскіх пасадах у цэнтральным апараце Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У 2005—2008 гадах — аташэ па пытаннях абароны, ваенны і ваенна-паветраны аташэ пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 2010—2013 гадах — аташэ па пытаннях абароны, ваенны і ваенна-паветраны аташэ пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла. У ліпені 2013- лютым 2015 года — начальнік упраўлення ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і развіцця экспарту Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. З лютага 2015 па чэрвень 2015 года — Пасол па асобых даручэньнях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

25 чэрвеня 2015 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Кубе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча