wd wp Пошук:

Аляксандр Львовіч Пагодзін

Аляксандр Львовіч Пагодзін (3 (15) чэрвеня 1872, Віцебск, Расійская імперыя — 16 мая 1947, Бялград, Югаславія) — рускі мовазнавец.

Жыццяпіс

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1884). З 1901 — магістр, тэма дысертацыі «Из истории славянских передвижений», з 1904 — доктар славянскай філалогіі, тэма дысертацыі «Следы корней-основ в славянских языках». Працаваў прафесарам Варшаўскага (1902—1908) і Харкаўскага (1910—1919) універсітэтаў. У 2-й пал. 1919 — гласны Харкаўскай гарадской думы. З канца 1919 у эміграцыі. У 1919—1941 працаваў у Бялградскім універсітэце, з 1939 — прафесар.

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя філалогіі, параўнаўчае мовазнаўства, гістарычная геаграфія, этнаграфія. Пісаў з пазіцый пазітывізму. Крытыкаваў славянафільскія погляды.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 Погодин Александр Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Нарадзіліся ў 1872 годзе
Нарадзіліся ў Віцебску
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў Бялградзе
Нарадзіліся 15 чэрвеня
Памерлі 16 мая
Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Выпускнікі СПбДУ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 27 чэрвеня
Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта
Мовазнаўцы Расіі
Асобы
Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Памерлі ў 1947 годзе