wd wp Пошук:

Аляксандр Вальдэмаравіч Багдановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч.

Аляксандр Вальдэмаравіч Багдановіч (нар. 11 лютага 1964, г. Гомель) — беларускі спецыяліст у галіне дынамікі, трываласці машын, прыбораў і апаратуры. Доктар тэхнічных навук (2006), дацэнт (2006), прафесар. Член рэдкалегіі міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Механика машин, механизмов и материалов». Дэпутат, член прэзідыума Лідскага раённага Савета дэпутатаў Гродзенскай вобласці (2010—2014).

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», кваліфікацыя «Інжынер шляхоў зносін», 1986; аспірантура, 1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (дактарантура, 2000).

Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1986—1991), ДСКБ ВА «Гомсельмаш» (1991—1992), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1992—1995), Лідскім індустрыяльным тэхнікуме (1995—1997), НВА «Трибофатика» (Гомель, 2000—2002), Лідскім каледжы УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (2002—2014, намеснік дырэктара, дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (механіка-матэматычны факультэт, кафедра тэарэтычнай і прыкладной механікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: механіка стомленаснага разбурэння; трыбафатыка.

Узнагароды

Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2014), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007) і інш.

Публікацыі

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Механікі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Лідскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Механікі Беларусі