У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Соцкі.
Аляксандр Барысавіч Соцкі (нар. 25 чэрвеня 1953, Мінск) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2003), прафесар (2011).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Фізіка», 1975), Магілёўскі філіял Інстытута фізікі АН БССР (аспірантура, 1980).
Працаваў у Магілёўскім філіяле Інстытута фізікі АН БССР (1976—1989, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытуце прыкладной оптыкі НАН Беларусі (1989—2005, вядучы навуковы супрацоўнік), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 2008, факультэт матэматыкі і прыродазнаўства, кафедра агульнай фізікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя элементаў і ўстройстваў інтэгральнай і валаконнай оптыкі; адваротныя аптычныя задачы.
Медаль «За працоўныя заслугі» (2021), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).