У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысаў. Аляксандр Анісімавіч Барысаў (21 мая 1936, с. Шалеміс, Кузнецкі раён, Пензенская вобласць, Расія — 31 студзеня 2001) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі малочнай прамысловасці. Кандыдат эканамічных навук (1973), дацэнт (1977).
Скончыў Кузнецкі планава-фінансавы тэхнікум (1954), Казанскі фінансава-эканамічны інстытут імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка прамысловасці», 1964), Маскоўскі тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці (аспірантура).
Працаваў на фабрыке імя КІМ у г. Ульянаўску (з 1954, бухгалтар), камбінаце «Спартак» у г. Казані (з 1958, бухгалтар), у Татарскім савеце народнай гаспадаркі (з 1960, інжынер эканамічнай лабараторыі), Казанскім фінансава-эканамічным інстытуце імя В. У. Куйбышава (з 1965, выкладчык), Магілёўскім дзяржаўным тэхналагічным інстытуце (з 1979, кафедра філасофіі і палітэканоміі, з 1993 — кафедра эканомікі і арганізацыі вытворчасці, дацэнт, у 1997—2001 — загадчык кафедры, у маі — снежні 1992 — в. а. рэктара).