wd wp Пошук:

Аляксандр Антонавіч Крывіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крывіцкі.

Аляксандр Антонавіч Крывіцкі (15 жніўня 1927, вёска Залессе, Мсціслаўскі раён — 30 чэрвеня 2017) — беларускі мовазнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, якая займалася таксама цяслярскім і бондарскім рамяством. У сакавіку 1944 года прызваны у Чырвоную Армію. Ваяваў на 2-м Украінскім фронце.[1] Удзельнік баёў у Аўстрыі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Пасля дэмабілізацыі, у 1947 годзе паступіў на філалагічны факультэт Магілёўскага педінстытута, які скончыў у 1951 годзе. Настаўнічаў у Карэлічах. У 1952—2007 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР. У 1959 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Формы асабовых і зваротнага займеннікаў сучаснай беларускай мовы ў іх гісторыі».[2] У 1971 годзе А. А. Крывіцкі стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 2001 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Навуковая дзейнасць

Пачаў вывучэнне беларускіх народных гаворак яшчэ ў студэнцкія гады ў Магілёўскім педінстытуце. Усе гады вучобы быў старастам дыялекталагічнага гуртка. У сектары дыялекталогіі інстытута мовазнаўства ён працягваў ездзіць у дыялекталагічныя экспедыцыі, складаў карты для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы».

Арганізатар даследавання лексікі беларускіх народных гаворак. Па яго ініцыятыве Інстытут мовазнаўства АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў лексіграфічныя зборнікі: «З народнага слоўніка», «Народная лексіка», «Жывое слова» і інш.

У шэрагу прац А. А. Крывіцкі раскрыў узаемаадносіны і ўзаемадзеянне літаратурнай і дыялектнай разнавіднасцей нацыянальнай мовы сярод іншых славянскіх моў.

Брашуру «У рытме з развіццём мовы» аўтар прысвяціў стану беларускай моўнай культуры ў розныя перыяды нацыянальнай гісторыі, ролі мовазнаўства ў нацыянальным моўным развіцці народа. А. А. Крывіцкі асвятліў асноўныя набыткі лінгвістыкі на Беларусі у пасляваенны час у галіне лексікаграфіі, правапісу, даследавання розных праблем і пытанняў, актуальных аспектаў граматыкі, марфалогіі, фанетыкі, анамастыкі, вывучэння старабеларускай пісьмовай мовы 15-18 ст., развіцця славістыкі ў Беларусі.

Вынікам асэнсавання шляхоў развіцця беларускай дыялекталагічнай навукі на працягу усёй гісторыі яе функцыянавання стала манаграфія А. А. Крывіцкага «Дыялекталогія беларускай мовы» (2003).[3] У манаграфіі Крывіцкі даў характарыстыку мовазабеспечвальных сродкаў дыялектнай гаворкі як комплексу асаблівасцей двухузроўневага тыпу — уласнадыялектных, ці этнагенетычных, і культурна-гістарычных, або фактаў маўлення; паказаў асаблівасці кожнай са структурных сістэм сродкаў маўлення ў іх тэрытарыяльным пашырэнні, а таксама раскрыў спецыфіку іх развіцця.

Займаўся Аляксандр Крывіцкі таксама і лексікаграфіяй. Галоўным набыткам у гэтай галіне з’явіліся «Тураўскі слоўнік» (Т.1-2, 1982; Т.3 — 1984; Т.4 — 1985; Т.5 — 1987), даведнікі дыялектнай лексікі «Жывёльны свет. Тэматычны слоўнік» (1999), «Раслінны свет. Тэматычны слоўнік» (2000), «Чалавек. Тэматычны слоўнік» (2006).[3]

Асноўныя навуковыя працы

Зноскі

  1. Нацыянальныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік да 80-годдзя А. А. Крывіцкага. — Мн.: ВТАА «Права і эканоміка», 2008. — С. 5.
  2. Нацыянальныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік да 80-годдзя А. А. Крывіцкага. — Мн.: ВТАА «Права і эканоміка», 2008. — С. 6.
  3. 1 2 Нацыянальныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік да 80-годдзя А. А. Крывіцкага. — Мн.: ВТАА «Права і эканоміка», 2008. — С. 8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Асобы
Нарадзіліся ў 1927 годзе
Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Памерлі ў 2017 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінску
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Члены КПСС
Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Пісьменнікі паводле алфавіта
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Мовазнаўцы Беларусі
Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Памерлі 30 чэрвеня
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Нарадзіліся 15 жніўня