wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Абадоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абадоўскі. Алякса́ндр Алякса́ндравіч Абадо́ўскі (нар. 22 лістапада 1952, г. Гродна) — беларускі кінааператар.

Біяграфія

Скончыў у 1982 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. З 1982 года на кінастудыі «Беларусьфільм».

Творчасць

Зняў мастацкія фільмы «Л. С.» (1987), «На чыгунцы» (1988), «Круглянскі мост» (1989), «Зязюліны дзеці» (1991), «Дзякуй Богу, не ў Амерыцы…» (1992), «Душа мая, Марыя» (1933), «Батанічны сад» (1997), «Армія выратавання» (1999), «Бальная сукенка» (2003), «Вам — заданне!» (2004), «Радзіма ці смерць» (2007), тэлефільмы «Белае адзенне» (1992), з А. Калашнікавым і С. Мілешкіным), «Рыфмуецца з каханнем…» (2007), тэлесерыялы Тры талеры (2005) і Цень самурая (2008). Сярод дакументальных фільмаў у «Белвідэацэнтры» — «Аляксандр Кішчанка. Гульні генія» (1995), «Мір на зямлі волатаў» (1997), «Ліза», «Іван Ахрэмчык у часе», «Сафія Полацкая» (усе 1998), «Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча» (2002) і інш.; у творчым аб’яднанні «Летапіс» — «Тэма для пакаяння» (1990) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Кінааператары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінааператары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Кінааператары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Кінааператары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў