wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Мароз

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мароз. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксандр Мароз. Аляксандр Іванавіч Мароз (нар. 15 чэрвеня 1975, в. Траццякі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам вытворчага навучання Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Быў майстрам, старшым майстрам механазборачнага цэха, намеснікам начальніка цэха, начальнікам гальванічнага цэха дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава». Займаў пасады намесніка генеральнага дырэктара Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання «БелОМА» па рэжыме, кадрах і ідэалагічнай рабоце — намесніка дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава» па рэжыме, кадрах і ідэалагічнай рабоце, намесніка генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «БелОМА — Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава» па карпаратыўным развіцці, намесніка генеральнага дырэктара — дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга „БелОМА“».

Першы намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга „БелОМА“».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Дырэктар даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці».

Узнагароды

Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.[2].

Зноскі

  1. Мароз Аляксандр Іванавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДАТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе