wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Зіменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зіменка. Аляксандр Іванавіч Зіме́нка (нар. 16 кастрычніка 1946, Мінск) — беларускі мастак.

Скончыў у 1970 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Адзін са стваральнікаў і галоўны мастак (з 1995) выдавецтва «Панграф».

Творчасць

Сярод твораў у кераміцы: кампазіцыі «Злыя каралі» (1975), «Гартаючы старонкі кніг Якуба Коласа» (1982), «Песня травы» (1996), рэльефы «Напалм» (1976), «Беларускія спартыўныя гульні» (1979), трыпціх «Свет Міколы Гусоўскага» (1980). Аформіў інтэр’еры будынкаў беларускага аддзялення расійскага інфармацыйнага агенцтва «Навіны» (1971, рэльефы), будынка ЦК КПБ (1976, цяпер рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; паркеты, люстры, дэкаратыўныя агароджы), рэстарана «Беларусь» у Брэсце (1979; манументальная размалёўка «Паляванне ў Белавежскай пушчы»). Стварае дызайн каштоўных папер, манет, марак, памятных медалёў. Працуе таксама ў жывапісе («Партрэт Казіміра Малевіча», «Гарадскі раманс», абедзве 1992).

Аформіў кнігі «Садружнасць незалежных дзяржаў», «Сядзібны партрэт Беларусі XVII — першай паловы XIX ст. са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» (1996, абедзве з Дз. Бяліцкім).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Медальеры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе